Лунак гумар

Людмила Воронова Супрун
Лунак ці Лунацік
(Гумар)

Расквітнела нібы кветка
Маня, Галіна суседка.
Да цырульніка схадзіла,
Стрыжку модную зрабіла.

Бровы чорным падвяла,
Вейкі, быццам з памяла.
Па сяле ідзе, смяецца…
Прыгажэй няма, здаецца!

 - Што з ёй здарылася, Зіна?
Можа выйграла машыну? -
Запытала Галя ў цёткі,
Што цягала ў хлеў калодкі.

- Я не ведаю, Галіна!
Не пускай дарэмна сліну. -
Адказала цётка Зіна.
- Тут прычына - не машына!

Вунь у Пецінай Настулі
Іх аж дзве - Масквіч з Жыгулем.
Насця гэтак не смяецца,
Хоць і трохі задаецца.

Ў Еўрасіці забягаем,
Ды ніхто не выйгравае.
Я скажу вам па сакрэту -
Закахалася кабета.

Тут бабулька павітуха
Хустку ссунуўшы за вуха
Зашаптала: «Мабыць так.
Ёсць у Манечкі прымак.

Але наш, не гарацкі…
Толькі штось не па-люцкі
Іх каханне задаецца…
Ён жанаты, мне здаецца.

Бо прыходзіць, калі спяць
І выходзіць зранку ў пяць».
- А ты што, бабулька, сочыш
За хацінай Мані ў ночы?

Апусціла вочы бабка:
- Не сачу, згубіў вось тапкі
Дык хачу яму аддаць,
Але ён, як заяц, «шасць»

За кусты, не паспяваю…
Ужо нядзелю даганяю.
І з-за пазухі дастала
Павітуха тапкі Паўла.

Галя іх сама пашыла,
Мужу любаму дарыла.
- Значыць, вось дзе муж працуе,
Так дзіцячы сад вартуе!

Сэрца ў Галі затрымцела,
Тапкі вырваць захацела,
Але нельга паказацца
Злоснай, могуць здагадацца.

Што прыдумаць, што сказаць?
Як жа тапкі адабраць?
Бо, як высачыць старая,
Хто да Мані забягае,

Будзе сорамна і Галі,
Што з пад носа мужа ўкралі.
Засмяюць яе сяльчане.
 - Што ж такога ёсць у Мані,

Чаго ў Галі не хапае?
Ад чаго мужык збягае?
Дровы Галя пасячэ,
Шкварак з яйкамі спячэ,

І пакуль Паўлуша спіць,
Паспявае накарміць
Парасят, курэй, каня,
Каб паспаў даўжэй з рання

 Павал, Галін любы муж…
Ён прачнецца, прыме душ,
Што заказвала Галіна
Неяк з тэлемагазіна…

А пасля сняданку каву
Вып’е і пачне рухава
Кніжку пра іх лёс пісаць,
Ды ў кампьютар друкаваць…

На камп’ютар той Галіна
Цэлы год карміла свіна,
На базары прадала
І камп’ютар набыла…

Ўсё для мужа, для каханка…
А яна звяла, падлянка!
Трэба неяк так зрабіць,
Каб ён Маню змог забыць.

Галя скеміла адразу:
Абсмяю яе, заразу!
І давай крычаць: “Ой, людцы!
Дайце ў тапачкі абуцца!

Бо яны мае, сушыла
На вяроўцы. Летась шыла.
Хтосьці выкраў іх з вяроўкі.
Мабыць Маня Чарнаброўка!

Іншы тут ніхто не ходзіць,
Не інакш, як Маня - злодзей!
Шыць яна сама не ўмее,
Бо лянотаю хварэе.

І, як доказ, з тэлеBoothа
Спампавала Галя фота:
 - Вось! Глядзіце, як вязала! -
Галя здымак паказала.

Зіна глянула на фота:
- Тапкі з Галінага Boothа!
Тут сумнення быць не можа.
Ой, як брыдка, непрыгожа!

 - А не ты гэта, суседка,
Да Маняшы бегла летка? -
Зіна з шпількаю спытала
І як конь зарагатала…

Галя з твару пачарнела:
 - А каб ты акачанела!
Бач прыдумала пляткарка!
Каб табе не лезла скварка!

Сплю я ноччу, не лунаю.
Бо, што трэба дома, маю.
Не цікава хто каго?
Мне хапае і свайго…

А тым часам Маня з хаты
Выйшла выгнаць кураняты.
- Што сабраліся суседкі?
І павесіла шкарпэткі…

На шкарпэтках - вышыванка
«Маня - Паўлава каханка.»
Аж звяло пашчэнкі ў Галі,
Бо такога не чакалі

Выкрутасу ад суседкі…
- Божа! Людцы! Будзьце сведкі! -
Што паклёп яе ўсё гэта.
Змахлявала вам кабета.

Зараз Паўла і спытаем
З нас дваіх, каго кахае?
 - Гэй, Паўлюк! Выходзь на ганак!
Прызнавайся чый каханак?

Павал выйшаў, закурыў,
А затым загаварыў:
 - Жонку я сваю кахаю,
Але, выпадкам, бывае

Вінаваты месяц, поўня,
Як святлом пакой запоўніць,
Бачу Маню, не Галіну,
А мяне сілком, як джына,

Нехта цягне, падымае,
 На падворак выпускае
І прыводзіць да суседкі…
Вось вам крыж! Нябёсы сведкі!

Я не сам! Клянуся маці,
Фатакарткамі дзіцяці! -
Павал нават праслязіўся,
Як на споведзі бажыўся.

У жанчын набеглі слёзы.
Павал - дзядзечка цвярозы.
Мабыць, праўда, што хварэе
Лунацізмам. Знаць дурэе

Ён не сам, а поўня зводзіць.
Супрацівіцца прыродзе,
Вам скажу, не кожны зможа.
Над хваробаю нягожа

Насміхацца ці журыць.
З кожным гэта можа быць.
Зіна вымавіла: «Верым!
А цяпер пішы паперу,

На звальненне ў сад, заяву!
Калі хворы, маеш права!
Бо лячыцца трэба, браце,
Не ў чужой, а ў роднай хаце.

Галя ўставіла: «Ад храпу
Спаць пяройдзеш на канапу,
Што ў кладоўцы без акна,
Там і поўня не відна.

А на выпадак, што сілай
Нехта будзе выцягаць,
Ля дзвярэй пастаўлю вілы.
З імі буду вартаваць

Я закут, каб поўня гэта,
Не звяла цябе са свету.
Не хварэе з той пары
Паўлючок. Ды ўжо стары!


А суседку ўспамінае...
Вось гісторыя якая!
Пра жанчынаў з Беларусі
Зіну, Галю і Марусю.
А ашчэ пра Паўлюка,
Што хварэў на лунака.


*Пашчэнкі (дыялект) – сківіцы
  Лунак - лунацік