Самота

Анна Атрощенко
Яшчэ не кукуюць зязюлі,
І не гудуць даўно чмялі.
Маўчыць у садзе сонны вулей,
І кветкі хутка адцвілі.

А сад стаіць самотны ў скрусе,
Туман віецца палатном.
З акенца ціхенька дзіўлюся,
Як мокнуць дрэвы пад дажджом...