Успамiны

Анна Атрощенко
Кветка веснавая
Ў садзе зацвіла,
Вясна маладая
Ў госцейкі прыйшла.

Клін у небе бачу:
Ляцяць журавы.
Зычу ім удачу,
Радасць без журбы.

Сонца над узлескам
Хуценька плыве,
Лашчыла пралеску
Промнем на траве.

Песні на світанні,
Льюцца для душы.
Дзе тыя спатканні,
Мары ўсе ў цішы?

Дзе хатачка з краю?
Дзіўны смутак мой.
Цябе не гукаю,
Знік ты за смугой...