Скрынка чароуных словау

Людмила Воронова Супрун
Скрынка чароўных словаў

У нашай цудоўнай мовы
Ёсць скрынка чароўных словаў:
“Дзень добры!” ці “Я вас вітаю!”
“Здароўя і шчасця жадаю!”
“Прыемна ці смачна есці!” -
Гучыць, калі рукі ў цесце
Румяны пірог вымаюць
І словам дабра жадаюць.
“Дабранач!”, ці “Добрай ночы!” -
Спі соладка, калі хочаш!
“Прабачце!” або “Калі ласка!” –
Не словы, а проста - казка!
Яшчэ ёсць “Даруй!” і “Дзякуй!”
О!Колькі ў гучанні смаку!
І нават “Да пабачэння!”
Сагрэе цяплом імгненне,
Бо чуецца: “Да сустрэчы!”
Так ветлівасць словам лечыць!