Экспромт

Анна Атрощенко
Што трашчыш сёння сарока?
Няўжо зноўку гром,
З праліўным дажджом?
Далеч хай за павалокай,
Дзесьці там, вельмі далёка
Будзе родны дом.

Але ж пройдзе навальніца,
Мокрыя сляды
Знікнуць за брады.
Там чакае таямніца,
І чароўная крыніца,
Лепшыя гады.

Вечар коціцца з пагорка,
Апусціў крыло
На наша сяло.
Зіхаціць у небе зорка,
А на сэрцы чамусь горка,
Ноч цалуе шкло...