***

Анна Атрощенко
Прырода зноў у скрусе,
Даўно няма цяпла...
Я думкамі тулюся
Да роднага вугла.

І ночанькай глухою
Убачу сіняву,
І зоркі над ракою,
Хоць там і не жыву...