Уймiся

Ицхак Скородинский
«…как некто в ледяную эту жижу
обмакивает острое перо…»
              Иосиф Бродский


Ну, дык што ж ты, пяшчота, за горла?!
Балюча ж,
аб,
як
ўсё
гэта
балюча,
вось-вось,
сэрца маё ад крыві гарачай заклінуе…

Уйміся!!!

Я жыццё праклінаю,
кідаюся…
Толькі, жыццё, не пры чым…

Гэта, што ж ты, пяшчота за горла?!
І, божа,
як балюча.
Божа! 

Памяць птушкай у далоні,
дзяўбе,
б'ецца.
 
Пішчыць…

Ды ў неба яе!

Я агонь
распачынаю,
вось банальнасць якая, 
твае лісты
кідаю, кідаю, кідаю…
Лісты твае
я кідаю…

У вогнішча!

* * *

Перад тым, як ім знікнуць,
у агні праступаюць словы,
успамінаючы разам усе…
Пра іх
абпальваюсь
і крычу!!!

Рэха, гулкае рэха мяне кранае ледзь, ледзь…

Цішыня…

І словы скрозь агонь,
тыя словы,
што так трапяткі былі для нас.

- Добры дзень, мілы мой!
гэта ў попел,
а ў неба
- Бывай!

У агні разляцеліся,
нібы зграя бліскучых зарніц.

Абяцай…
Назаўжды быць маім…

- Абяцай!!!
 
Абяцай ж...
Да вогнішча
нахіляюся я...

Бачу,
як светла
і навекі знікае.

- Люблю!

І як курчыцца ў тым жа агні.

- Ненавіджу!!!