Май

Валерий Хотеев
Вечар з ліпаю ў абдымку
Па над Нёманам стаяць.
І праз срэбранаю дымку
На тым беразе
Глядзяць

Як сінее наваколле,
Як цямнее Нёмна плынь...
Як над сцішаным раздоллем
Разгараецца Палынь.

І чарнее вечар хмарай.
Цішыня вакол як вата.
І няздейсненаю марай —
Мінай знесеная хата.

Дзе ты, ранак!?
Дзе ты, сонца!?
Дзетак як уратаваць!?
І расце Палынь бясконца.
Позна што ахвяраваць.

Але Бог — на то і Бацька!
Май надзею, братка, май!
Давядзецца зноў паўстаць-ка.
Прыйдзе! Прыйдзе новы Май!