Начны экспромт

Анна Атрощенко
Край любімы мой, адзіны,
Самы лепшы, дарагі.
Быць адданымі павінны,
Каб жылося без тугі.

Каб і зімкаю застылай
Жыць заўсёды побач з ім.
Родны кут заўсёды мілы,
І на свеце ён адзін!