У маёй краiне гора...

Людмила Павловец
У маёй краiне гора - захапiў уладу вораг.
Дзекi, гвалт i ператрусы у сумленных беларусаў.
Запужаць нас хоча псамi, турмамi i ланцугамi.
Памылiўся ён бясконца - ўжо няма таго «народца»,
Аб якiм у думках марыў. Не апусцiм долу твары!
Марыў знiшчыць паасобку? Дык народ паставiць кропку.
Шчэпiм рукi, нас - мiльёны! Згiне ў цемры звер шалёны.
У маёй старонцы будзе вольна дыхаць годным людзям.
Прыйдзе дзень i будзе свята - выйдуць вязнi, сядуць каты.
Здолеем, бо нас багата!