California Dreamin- пераклад на беларускую

Василь Гардзиенак
   California Dreamin’(Мары аб Каліфорніі)- The Mamas & the Papas


Жоўты лістапад, шэрань неба, цень-
Вось і шпацыр мой у зімовы дзень.
Лепей мне было б і цяплей ў L.A,
Ў штаце залатым ў летуценны дзень.

Завітаў ў царкву, што была наўзбоч,
Пацеры узнёс, але хлусіў больш,
Толькі вось святар ўпадабаў мароз,
Ў штат бы залатой хто б мяне унёс...

Жоўты лістапад, шэрань неба, цень-
Вось і шпацыр мой у зімовы дзень.
Калі б не яна, з'ехаў я б далей-
Ў штат мой залатой у зімовы дзень.