Я думау, што нiколi не убачу...

Василь Гардзиенак
Я думаў, што ніколі не убачу
Тваё аблічча на пліце гранітнай...
Ты ведай, што я ўсё табе прабачыў
Яшчэ тады на снежаньскай малітве...

А мо яшчэ раней- у тым шпіталі,
Дзе праз акно адно аскепкі словаў
Да нас ужо амаль не даляталі
І нібы лісце ападалі долу...

А мы па іх ішлі, і пад нагамі
Яны услед нам нешта шапацелі,
І ты паспела развітацца з намі
Ў халаціку на белае пасцелі...

Паспела нас пазнаць і наглядзецца,
Паспела нават галасы паслухаць,
Бабуліна тады ярчэла сэрца
І пачынала з новай сілай стукаць.

Адстукала... ўжо цэлы год пранёсся,
Адлігамі падмыла твой грудок
І слёзамі, што выплакала восень,
І капяжом, які з вачэй пацёк...