Без узаемнасцi каханне

Мария Мучинская
Без узаемнасцi каханне –
Змушае думкi вiхрамi кружыцца,
Яно бывае апраўданнем
Жадання загубiць чужое жыцце.

Скрыўляе вусны мне ухмылка,
А сэрца недавер`ем напаўняе  –
Каханне беражэ нас ад памылак,
Ў малiтвах просiм шчасця для каханай…

Пачуццi нашы, як ахвяра…
Прыносiм дзеля мiлай i адзiнай.
У сэрцах застаецца мара,
Якая часам прабяжыць з журбiнай…

Для закаханых, чыстых сэрцаў
Каханыя –  святло праменяў зыркiх.
Калi лжэгонар лёсам верцiць,
Каханыя –  сцвярджэнне нашай пыхi.

Наш эгаiзм i самалюбства
Штурхаюць ў пекла, розум вар`яцее.
Схiляюць нас на душагубства,
Душу сваю мы аддаём зладзею…