Ад гуку не збегчы

Карина Нес
У цемры бязгучнай схавацца б на час
Ад гулу i рокату, груку i стуку.
I я спрабавала так здзейснiць не раз,
Але паддаецца яно тольк i воку.
А слых?- Ён знаходзiць то звон у вушах,
То сэрца стук чуе, то шум краватоку.
Не збегчы ад гуку зусiм, проста жах.
А мне у цiшынi адпачыць бы хоць покуль.