Не згубiць усмешку

Мария Мучинская
Так важна ўсмешку  зберагчы  на тварах
У час, калi бушуе наваколле,
Схавалася бяздонне ў цёмных хмарах,
Гуляе смерч, рве неба, губiць голле…

Бязлiтаснай рукою кроiць душы,
Заблытаў шлях i цягне у пацёмкi.
Край цемры  пасвятлець усмешка змусiць,
Каб новаму радзiцца на абломках…

Усмешка –  сымбал веры i надзеi,
Упэўненасць i цвёрды крок удалеч,
Часiнай, як нутро ўсё ледзянее,
Дае нам крылы, сiлу лёд расплавiць…

Каб не згубiць пад гнётамi аблiчча,
Стаць чалавекам пры любых умовах–
Усмешка, наша родная сястрычка,
Пячатка сэрцаў, нашых думак, словаў…