Бонда

Татьяна Цыркунова
Судзебнік Казіміра* піша:
«Аколі парубкі ўкралі што ў каго,
Не трэба пакрываці цішай,
А заплаціці бондаю яго».

Аплата гэтая вядома,
З траякае яна адной была.
Зямля, харчы, насенне – з дома,
Ці з гаспадаркі частку набыла.

Аплата бондай, альбо «паем»,
Грашмі, гатоўкаю яшчэ якой.
Аб даўнім веды набываем,
Стары судзебнік – правапіс рукой.

Стараннасць ў працы ды прыхільнаць
Узнагародзіць добры гаспадар.
Кашуля з льну, калі меў пільнасць,
Ці бульба, збожжа – бонда, шчодры дар.

Сям’я сялянская дзялілась,
Меў бонду працаздольны сем’янін.
Цялушка-бонда – дзеўке міласць,
А хлопцу конь, ды часам, не адзін.

Дзяўчаткам гарнец лёну сеюць,
Палотны трэба ім наткаць – пасаг.
А дзяцюку ўлетку збожжа веюць,
Калі бацькоў жаніцьбаю напраг.

З дзяжы паскорбкаў ком ляпілі,
Завецца «бондачка», ці піражок.
Для пастуха, каб ён быў пільны,
Збіраў каровак пастуха ражок.

Давалі вырабамі бонду,
Дзе ў гаспадарках рамяство было.
Калі быў выраб бочак, бондар
Даваў таксама плату – павялось.

Такое слова ўжывалі,
Бо «бонда» мае даўні, добры змест.
«Паёк» – расійскі прыжывалец,
Магчыма зрэдку гаварыць замест.

Заўвага:
*Судзебнік Казіміра выдан у Вільні
Вялікім Князем Літоўска-Беларускім
Казімірам, 29 лютага 1468 году.
Янчук, Нарысы па гісторыі
беларускай літаратуры, стар. 49.