Палон самоты

Наталья Кондрашук
У самотным адчаі
Прачынаюся я.
Ты мяне прывячаеш
На ўскраёчку быцця,

Прапануеш лагоду
Цёплых вуснаў сваіх.
А ці ж гэта свабода –
Быць заўсёды ўдваіх?

Заплятаюцца душы
Ў цудадзейны вянок,
Толькі лёгка парушыць
Гэтай казкі выток.

Зноў прысутнасць атруціць
Ціхі бег маіх дзён.
Што абраць мне – пачуцці
Ці самоты палон?