Пчолкам...

Татьяна Цыркунова
Дзюплаватая калода —
Лепшы вулей пчальніка.
Дорыць шчодрая прырода
Для пахучага мядка.

Каранік – прыстасаванне,
Лежань, калі пень ляжыць.
Ёсць стаяк – пабудаванне,
Цёпла, добра пчолкам жыць.

Борць – павешаны на дрэва
Дзюплаваты моцны пень.
Бортнік ладзяць на прыгрэве,
Пчолам ёсць прыём ўвесь дзень.

На зямельцы вулей просты,
Ладны выраб пчаляра.
Пчолкі сталага ўзросту,
Ім нектар збіраць пара.

Дзюплаватая калода
Ці драўляны пень стары...
Пчолак вечная парода –
Праца ў летняе пары.