Зелёная карета

Артём Мудрин
Ідзем праз восеньскі,
начны, мокры
космас двара,
узьніклыя зь ніадкуль,
мы калі-небудзь
растворымся ў "ніколі",
тут і зараз жывыя,
бацька й дзіцяці.

Уключыў на тэлефоне "Зялёную карэту", і ты падпяваеш - няўмела,
але ўпэўнена - так,
як крочыш праз лужы
ножкамі ў чорных
лакавых боціках.

Гэта песьня пра вясну,
хоць зараз і восень,
і нам падаецца,
што да дома ўжо блізка -
і праўда, блізка.

Зараз восень, а песьня -
пра вясну.

І таму я
мацней сьціскаю
тваю маленькую далонь,
перадаючы прывітаньне
далёкім-далёкім вёснам
вялікага твайго жыцьця,
да якіх мне будзе не дакрануцца
ні пацалункам, ні позіркам,
ні аклікнуць цябе
ў той сьветлай, зьзяючай далечыні




27.09.2022