Дрэва i неба

Артём Мудрин
Старая груша
цягнецца ўверх, прапануючы небу
маленькія, нясмачныя даўкія плады.

Але тыя
падаюць скрозь плямы сьвятла
ў яшчэ чуйныя далоні сада
і ляжаць,
ня з'едзеныя нікім.

З кожным ранкам іх меньш на ветках,
і больш каля каранёў.

Але груша спадзяееца,
што адным празрыстым днём
неба, праплываючы міма,
спыніцца
і возьме з сабой у вечнасьць
адну ці, можа, дзьве грушыны,
маленькія, нясмачныя, даў
кія
- і круглыя, як галька на беразе Вялікага мора.