9-ае мая

Людмила Воронова Супрун
(Верш для дзяцей)

9-ае мая!
9-ае мая!
Дзяўчынка ў руках
Фота дзеда трымае.
Сціскае і хлопчык
Партрэцік зжаўцелы.
На ім - прыгажуня
Ў халаціку белым.

Блакітныя вочы
Блішчаць, як надзея.
Паўзла сярод ночы
Бабуля Надзея…
На фронце ў вайну
Санінструктар-дзяўчына
Спасала ад смерці
І бацьку, і сына…

Каб дзень Перамогі
Настаў, нарадзіўся
І ўнук яе, хлопчык,
На свет наш з’явіўся.
Каб гэта дзяўчынка,
Што фота трымае
Сягодня ў святочным
Стаяла тут маі…

Як многа іх, продкаў,
Вайна пакасіла!
Там кветкі салодкі
Цвітуць, дзевясіла...
Там ружы, гваздзікі
Сумуюць на плітах,
Як памяць  аб тых,
Што ніхто не забыты.