Люты

Людмила Воронова Супрун
(Верш для дзетак)

Ну вось і люты надышоў!
Сынок зімы апошні.
Сняжку драбнейшага змалоў,
Абсыпаў дрэвы, пожні…

Віхуру ўвечары пусціў:
 - Няхай свой пыл здаволіць!
Мароз у студзень адпусціў:
- У ім няхай сваволіць!

Сумёты здуліся. Шкада!
Няма той пульхнай ваты.
Раство прабегла, Каляда...
Пайшла і ёлка з хаты.

Ідзеш, а сцежка між снягоў
Чарнее, след губляе,
Бо люты, меньшы з трох братоў,
Дажджу йсці дазваляе.

Які ён розны, люты ў нас!
То морась, то марозік…
Ёсць і яму - свой тэрмін, час
Бо ўжо вясна ў дарозе…

* Люты(бел) - февраль