Месяц малады

Татьяна Цыркунова
Месяц свеціць над ракою,
Маладзенькі, тонкі.
Ён падковаю літою,
Падаецца – звонкі.

Сам нядаўна нарадзіўся,
Малады, прыгожы.
На сябе ў рацэ дзівіўся:
«Я ўдалы, гожы...»

За зямлёю назірае,
Ён сярпок чароўны.
Месяц сілу набірае,
Вось ужо і поўны.

Стагадовая манета,
Срэбраны, цудоўны...
Пэўна, чараўніцтва гэта
З выглядам шыкоўным.

Месяц свеціць над ракою,
Ладны ды бліскучы.
Выгляд сэрца супакоіць –
Свет яго гаючы.