Успам ны пра дзяц нства

Николай Богданов 6
Я шмат прайшоў дарог,
Жыццё зусім мяне не шкадавала.
Але хаціну ў памяці збярог,
Дзе маці нарадзіла,гадавала.
І зараз дзе патрэба ні вяла,
Зноў думкамі вярнуся ў мясціны.
Дзе зачаравалі песні салаў'я,
Вечарамі каля матчынай хаціны.
Дзе вясною па цёплае раллі,
Мы з братам дзюрбаны збіралі.
А потым і за стол спяшаліся,шлі,
Блін у шклянку з малаком макалі..
Дзе ў драўляных скрынках,ды зз гары,
У бацькавай перашытай шынелі.
Ляцелі бокам,задам,дагары,
Аж ласкуты з той вопраткі ляцелі.
Дзе з аднагодкамі ў начы,
У суседні сад па яблыкі хадзілі.
Хаваліся ад нас дрыготкія ляшчы,
Лясы нам свае ягады дарылі.
Як я люблю вас родныя мясціны,
Сваё дзяцінства не магу забыць.
О,як чакаю той хвіліны,
Калі змагу там яшчэ раз пабыць.