Не пазычай...

Татьяна Цыркунова
«Не пазычай і ворагаў не будзе!»
Старыя людзі маюць вопыт ў тым.
«З пазычкаю бяды сабе набудзеш...»
Не раз казалі гэтак маладым.

Узяць у позыч грошы вельмі проста,
Аддаць у час – не кожны гэта мог.
Калі была яшчэ пазычка з ростам,
То толькі дужы позыч перамог.

Бо на пазыку маюць памяць людзі,
А на аддачу памяці няма.
Багацце позыч, пэўна, не набудзе,
Ўслед за пазычкай можа быць турма.

«Жыві па сродкам» – маладым казалі.
«Пазытчыка з дабром не можа быць.
Стасункі добрыя ўсе адразалі,
Калі не змог пазытчыку плаціць...»