Радзiме

Елена Котова 12
Радзіма пачынаецца з бярозкі,
Што лісцямі шапоча за акном,
З жытнёвай залацістае прычоскі,
Ды з лесу, што пачнецца за сялом.

Радзіма там, дзе бусел белакрылы,
Валошкі ды рамонкі над ракой,
Радзіма - гэта гонар і святыня,
Скажу не пакрывіўшы я душой.

Радзіма пачынаецца з матулі,
Ды казак, што чытала перад сном.
Радзіма пачынаецца з бабулі,
З сям'і, што сядзе побач за сталом.

Радзімаю твой родны край завецца,
Дзе нарадзіўся і жыццё пражыў,
Ягоны боль у сэрцы адзавецца,
Калі яго гісторыю забыў!