Айцец духоуны

Мария Мучинская
Прысвечаны Ксяндзу-пробашчу Уладзiславу Чарняўскаму.

Ён быў намеснкам Гасподнiм,
Пасланнiк Божы на зямлi.
Парафii – айцом духоўным…
Малiтвы ў сэрцах прараслi.

Малiўся сам на роднай мове
За родны край, за свой народ.
Малiтвы моц ў бацькоўскiм слове,
Да ласкi Боскай уваход.

Край занядбалы i самотны
Любiў ды вераю служыў.
Ў савецкi час, калi няўгодных
На крылах чорны воран пракружыў.

Ён выстаяў, не здрадзiў сэрцам.
Духоўнасць з мовай – дзве сястры.
Гук родны адчыняе дзверцу
У рай Тварца, што свет стварыў.

Меў аўдыенцыю у Рыме,
Сам Папа Рымскi даў дазвол
Гучанню мовамi сваiмi
Бiблейскiх мудрасцей асноў.

Хоць духавенства наракала,
Быў сполах у парафiян.
Ён не пусцiў у сэрца джала,
Нi страх, нi вытканы туман.

Для паствы быў дарадчык, сябра,
З турботамi за сем`i, быт.
Бяссрэбранiк, аб людству ў марах,
Пасланы ў свет тварыць, любiць.

Айцец духоўны, перакладчык,
Ксёндз-пробашч, проста Чалавек,
З вялiкай лiтары, адзначым,
Ён рознiўся ў складаны век.

Жанчына з праваслаўнай верай,
Магчыма, гэта Божы знак,
Праводзiла з жыцця, як лекар,
Да Бога на сваiх руках.

Лiлiся слёзы па шпiталю,
I праваслаўны, й каталiк
Застылi у самотным жалю,
Глыбока ў сэрцы ўсiм пранiк…

На службу йдуць парафiяне,
Схiляюць галаву ў паклон
Перад магiлай, бездыханна,
Плыве, звiнiць над прахам звон.