Мова родная

Мария Мучинская
Мова родная – лустачка хлеба,
Сок крынiцы, што поiць зямельку.
Яна глыбi бяздоннага неба,
Сэрцаў стужка ад веку да веку…

Слова роднае –  дух нашых продкаў,
Iх iмкненнi, жаданнi i слёзы.
Яна сведка падзенняў, узлётаў,
Плённых вёсен, пякучых марозаў.

Наша мова – дарунак ад Бога,
Нашых душаў зярнятка i колас.
Той праростак, што птушкаю зможа
 Узляцець, даць пачуць сэрцаў голас.

Мова продкаў –  карэннi краiны,
Самабытнасць яе i культура.
Пакуль мова жыве, мы адзiны,
З роднай песняй праз спёку i буру.

Беражыце яе, родну мацi,
Слоўца продкаў высушвае  слёзы.
Пажурыць, як матуля, парадзiць,
Абаўе, закалыша, як лозы…