Да паэта

Людмила Воронова Супрун
Ты нікому, паэт,
Пры жыцці не патрэбен…
Так збудованы свет -
Журавель ты ў  небе.
Пішаш сэрцам тады,
Калі вольна ляціцца.
Твае вершы - сляды,
Каб са шляху не збіцца,
Тым, хто будзе ляцець
За табою да зорак,
Промнем свету гарэць,
Разбаўляючы морак…
Ты, паэт, - не герой!
Ты, паэце, - ахвяра!
Колькі спалена мрой
У душэўных пажарах!
Колькі сцежак да веры
Быллём зарастала!
Колькі слоў на паперы!
На справе - так мала!
Ты нікому, паэт,
Пры жыцці не патрэбен…
Так збудованы свет -
Мы патрэбны ўсе глебе.