Зачаруй!

Анна Атрощенко
Зачаруй мяне раздоллем,
Пакажы да шчасця шлях...
Без лістоты яшчэ голле,
Не спявае звонкі птах.

Але прыйдзе зноўку лета,
Заквітнее стары сад.
І самота,мусіць, гэта
Адлюструецца ў вачах...