Адгукнiся...

Станислав Маевский
Адгукніся мне па-беларуску
ручайком, як мова сакавітым.
асалодай найласкавых вуснаў
напаі мне сэрца урачыста.
Трапяткой галінкай адгукніся
з тых бяроз каля бацькоўскай хаты,
дзе пайшоў я ўсвет і… наблуздіўся
у  вачах какетлівых дзяўчачых.
Надвячоркам лепш, калі на лузе
месяц сціплы пацеркі збірае.
Адгукніся мне па-беларуску,
я пачую подых разнатраўя.
Я пачую подых навальніцы,
штосьці тое, што без слоў кранае.
Нават ноччу зоркай адгукніся,
што пры млыне ў рэчцы ціха ззяе.