Слова и словы

Людмила Воронова Супрун
 (для дзяцей)

Неяк раз убачыў Пеця
Назвы розныя ў буфеце.
Запытаў сваю бабулю:
- З чым салат, з якой цыбуляй? -
Адказала бабка ўнуку:
- Трэба брацца за навуку!
Сорам гэтага не ведаць,
А яшчэ сабраўся снедаць.
Беларускае цыбуля -
Гэта - лук, - бурчыць бабуля.
- А свекла - гэта бурак.
На бярозе - грач. Ці - грак.
Слова «кошт», цена - па-руску
Ты ж, унучак, беларускі!
Сваю мову трэба ведаць!
Гэта - спадчына ад дзеда!
Слова «спадчына» - наследство,
А дзяцінства, гэта - детство.
Лялька - кукла, бот - сапог,
А ложбина - гэта лог,
Вось салфетачка - сурвэтка,
А цветок, дык гэта- кветка.
Світер - шведар, што на мне
І малюнак на сцяне.
Ты вось кажаш, што - рисунок.
Угощенье - пачастунак,
Птушка - птица, човен - лодка.
Смачна - вкусно, мёд салодкі,
А конфеты? То - цукеркі.
Бач - бумажку? То - паперка.
Карандаш ляжыць - аловак.
А язык, дык гэта - мова,
Калі будзеш размаўляць,
Трэба так перакладаць.
- Што такое пераклад?
Перевод, а многа - шмат.
Хутка - быстро, смажыць - жарить.
Разговаривать - гутарыць.
Шкадаваць - жалеть, скорбеть.
Хлеў, амбар, паветка - клеть.
Калі добра? - Усміхайся!
Хорошо? То - улыбайся!
Вучань? Гэта - ученик.
Полотенце - то рушнік.
Шкло - стекло, а пол - падлога,
Бусел - аист. Перамога -
Гэта значыцца - победа.
Палка - кій, а знанья - веды.
Сум - тоска, а вір - пучина,
А страна - гэта краіна.
Слово Родина - Радзіма,
Флаг - то - сцяг, глаза - вачыма
Называюць беларусы,
А настольніцы, абрусы -
Скатертями ў рускай мове
называются, панове!
Можна доўга прадаўжаць…
Мову трэба вывучаць,
Бо яна багацце наша -
Хлеб наш, кава, суп і каша…
А дае нам столькі сілы,
Каб любіў ты, край свой мілы!