Вёски апусцелыя

Людмила Воронова Супрун
Вёскі апусцелыя

Вёскі, як бабулечкі,
З тварамі маркотнымі.
Вузенькія вулачкі
С хаткамі гаротнымі.

Вопратка не яркая,
Сціплыя ў паводзінах.
Дзе крумкач закаркае,
Там сцяжынка пройдзена.

Сонейка не радуе…
Стрэхі пачарнелыя…
Не спявае радыё…
Вішні пераспелыя…

Лебяда - да пояса…
Плот да долу клоніцца…
Не нальецца коласам
Поле за ваколіцай.

Голуб дзікі вухкае...
Ліпа-меданосіца
Ў шкло галлём пастуквае,
Нібы ў хату просіцца…

Вёскі апусцелыя…
Выплакалі вочачкі
Як бярозкі белыя,
Так сынкі і дочачкі…