Мова

Валентина Дробышевская
Мова – гэта жнівеньскія зоркі,
Трапяткі вясенні першацвет.
Мова – гэта колеры вясёлкі,
Неабсяжны сонечны сусвет.

Мова – гэта песня і маўчанне,
Залатое зерне на раллі.
Мова – гэта яркае Купалле,
Мудры скарб ад роднае зямлі.

Мова – гэта памяць, гэта сэрца
У суквецці  сакавітых слоў.
Мова наша мамінай завецца,
Бо яна як  маміна любоў.