Дараванне

Юлия Митько
Нам здаецца, што нас даравалі,
І так легка, прыемна душы.
У глыбіні што мы чуем на справе?
Усе дарэмна, пішы, не пішы.

Чалавек… Ен заўжды таямніца,
Яшчэ далей, чым зорка ўначы,
Мігаціць, узгарае, іскрыцца,
То як цемра паўзе ўдалячы.

Ні адну найгарчэйшую споведзь
Абдымае спакусы агонь.
Можа слезы крыху супакояць
Ды Бацькоўскай апекі далонь. 
2023