Сакавiк...

Анна Атрощенко
Прыйшоў у госці сакавік,
А змрок за вокнамі не знік...
Нябёсы вымятаюць снег,
Каб узяла вясна разбег.

І сцежка ўся яшчэ ў слаце,
А кветка першая цвіце!
Сярод бярозак, на ўзлеску,
Убачым мы ўжо пралеску.

Блакітны колер давідна,
Нібыта зорачка адна...
Маўчаць лясок, гай вясенні,
А ў вясну ляцяць  імгненні.