Старыя словы

Татьяна Цыркунова
Старыя словы мала ўжываюць,
У слоўніках знайшлі прытулак.
Яны маім стараннем ажываюць,
У вершах добра ім, утульна.

Старыя словы гэта часу сведкі,
Яскрава кажуць нам пра звычкі.
Старых часоў дакладныя даведкі,
Раскрыюць даўніны прывычкі.

Старыя словы, вашы ягамосці,
Адточаныя ўжываннем,
Засвоеныя добра, вы не госці,
Аздоблены практыкаваннем.

Старыя словы мову ажыўляюць,
У іх прыгожае гучанне.
А сэнсам прама ў цэль трапляюць,
Даруюць мне замілаванне.

Старыя словы, вас заўжды шаную,
Бо асалоду адчуваю.
Значэнне адраджаю, не руйную,
Забытым шчыра спачуваю.