Каб жыу без сораму

Николай Сергеевич 01
Люблю цябе мая старонка-
Радзімы край мой Беларусь,
Тваю пявучую гамонку,
Над галавой нябёс абрус.

Зямлю бацькоў, той кут дзе шчасце,
Каханне, смак жыцця пазнаў.
Лясы, паветра, вод багацце
Усё, што Бог нам дараваў.

Каб Бог царква жылі ў народзе
І быў завет святы сваім,
Мы нават праз тысячагоддзі
Не сталі б здраднікамі ім.

Каб жыў без сораму, ад працы,
Не руйнаваў, а будаваў,
Жадаю шчасця кожнай хаце,
Каб мір заўжды тут панаваў.