Напраду...

Татьяна Цыркунова
«Напраду я, маці, мычку –
Добрая кудзеля.
З воўны будзе рукавічка,
Справа на нядзелю».

З неба месяц, зоркі ззяюць
Светам прамяністым.
Спіцы вогнішчам мільгаюць,
Свет іх не імглісты.

«Вычасаны лён таксама,
На прадзіва годны.
Напраду кудзелькі, мама,
Тонкі лён, лагодны».

Як спрадзецца, выткаць можна
Рушнічок па густу.
Рукадзельніца прыгожа,
Нібы ружа вусны.

Трэба ёй пасаг гатовіць –
Жаніха прывабіць.
Нават слова не прамовіць –
Час дарэмна бавіць.

«Напраду я, маці, мычку –
Мяккая кудзеля.
Жаніху на рукавічкі,
Праляціць нядзеля».