Мядзведжы кут

Татьяна Цыркунова
«Мядзведжы кут» – калісьці звалі
Лясы дрымучыя радзімы.
Мядзведзі мёд тут здабывалі,
Ў бярлозе спалі ў злыя зімы.

Яны былі гаспадарамі
Лясных прастораў – гэта значна.
Валодалі і гушчарамі,
Маліннікамі ягад смачных.

Вякамі іх жыццё вялося,
Бярлога ў яме каранёвай.
Мядзведзям добра тут жылося.
Істотаю былі не новай.

Прыгоды з імі мелі людзі,
Аб тым суседстве многа казак.
Істота казачнасць набудзе:
«Мядзведзь ты!» – гэта не абраза.

Прайшлі вякі – яны прапалі,
Цяпер прыйшлі, бо ёсць умовы.
Гаспадарамі ў лесе сталі...
«Мядзведжы кут» – прытулак новы.

Няхай жа будзе ім утульна,
Радзіма прыгарне, прыгрэе...
Частуюць дзікім мёдам вулля,
«Мядзведжы кут» не састарэе.