Шчасце ёсць!

Марина Михалюк
Перадайце, крылатыя, мiтуслiвай ваколiцы:
Шчасце ёсць, там, дзе кросенкi тчэ зямелька мая!
Тут ласкавая ранiца, асалодай - зараначка,
Надвячорак чаромхавы лашчыць спеў салаўя.

Прыпеў:

Мой куточак - мая калыска!
Водар шчырай зямлi бацькоў!
На спатканне здалёк цi зблізку
Клiча сэрца маё дамоў...

Край валошкавы, песенны, Божай ласкай акрэслены!
Па-над Мухаўцам песцяцца вербалозаў пруты.
Палахлiвымi знiчкамi росы ў лузе трапечуцца.
Пах мядова-рамонкавы зберагу назаўжды!

Прыпеў.

Брыдж:
Да цябе зноў i зноў,
Сярод мрояў i сноў,
Вабiць сэрца туды
Назаўжды, назаўжды.

У кашулi вясёлкавай заўсмiхаецца сонейка!
Шчасце ёсць несупыннае, дзе ўзышлi каранi:
Ацаляе i гушкае, так шчымлiва, узрушана,
Кволай птушачкай пырхае на бацькоўскай раллi...

Прыпеў.