Вiтае усiх Маладзечна

Светлана Войтова Тарайкович
Ёсць маёнтак Агінскіх на спеўнай зямлі
І на таленты вельмі багатай.
У магнацкім тым родзе музыкі былі
І палітыкі, і мецэнаты.
У славутай старонцы цяпер існуе
Месца творчых вялікіх праектаў.
І квітнее той край, там культура жыве:
Фестывалі, гастролі, канцэрты.

Прыпеў:
Вітае ўсіх Маладзечна!
Да сябе запрашае сардэчна
Пад шацёр небасхілу прасторны,
Дзе гучаць фестываля аккорды!
Песні любымі стануць навечна,
Праспяваныя тут, у Маладзечна,
Дзе гучыць беларускае слова,
Льецца музыка з роднаю мовай!

І душэўны напеў у паветры ляціць
Ды разносіцца па ўсёй прасторы,
Дзе імя знакамітых Агінскіх гучыць
Меладычным працяглым мінорам.
Засталася багатая спадчына тут,
Што жыве і на творчасць натхняе.
Мелагучнай зямлі маладзечанскі кут
У мастацва шляхі адкрывае.

Прыпеў:
Вітае ўсіх Маладзечна!
Да сябе запрашае сардэчна
Пад шацёр небасхілу прасторны,
Дзе гучаць фестываля аккорды!
Песні любымі стануць навечна,
Праспяваныя тут, у Маладзечна,
Дзе гучыць беларускае слова,
Льецца музыка з роднаю мовай!