Кашчэй

Татьяна Цыркунова
Цемры дар ён падысподнай,
Называюць: карачун.
Дзе-нідзе кастыш народны,
Жах ад назвы сам, пачуй.

Ў казках мерат пражывае,
Дзед нядобры, страшны ён.
Холад плечы прашывае,
Ігнаруе дзед закон.

Можа, ён народа прымха?
Жудасны стары прывід.
Кашча, як прадвеснік ліха,
Злосны вобраз, смерці гід.

Плод фантазіі народа,
Казак страшных фаварыт.
Гідасць, косць – яго прырода,
Вока вогнішчам гарыць.

Мерат цемры цар падземны,
Жыў бы ў казках доўгі век.
Можа, вобраз чужаземны?
Карачун – не чалавек...