Целяханы. Паэма. Частка першая

Татьяна Цыркунова
У мінулым далёкім
Засталіся сляды.
Родны кут сінявокі,
Ты пад знакам бяды.

Паланілі чужынцы
Абяскроўлены край.
Быў заложнікам прынцаў:
«Ўсё дабро, забірай!»

Жыццярадасны, добры,
Ты зцямнеў ды змарнеў.
Ваяўнічыя орды
Напіралі, рос гнеў.

Старажытныя людзі
Баранілі сябе.
Меч каваны набудуць,
Кол чужынца дзяўбе.

Наязджалі манголы,
Коні ладныя ў іх.
Гнаў да захаду голад,
Не пазбегнулі ліх.

Спусташалі прыпасы,
Забіралі дзяўчат.
Да славянак ох, ласы...
Ў мех, нібы ваўчанят.

Люд мясцовы быў сілай,
Ў лесе вораг аслаб.
Стаў чужынцам магілай,
Не, лес родны – не раб!

Гонар люд не пакінуў,
Для манголаў – бяда!
Люты вораг загінуў,
Не пакінуў сляда.