Целяханы. Частка адзiнаццатая

Татьяна Цыркунова
Страх душыў фаварытаў: 
«Пэўна што – інсургент!
Можа, таленавіты?
Ён чужы элемент!»

Быў данос за даносам,
Як не верыць ўсім ім?
«Хай застанецца з носам,
Не, не будзе сваім!»

Так царыца лічыла,
Хоць інтрыг не пляла.
«Князь Агінскі, вы – сіла!»
Мёд ліслівы ліла...

Раптам холад павеяў,
Чулы Міхал да змен.
Словы снежнай завеяй,
Час прыйшоў перамен.

З'ехаў прэч са сталіцы,
Польскі гонар, статут.
З каралём – замірыцца,
Так намеры растуць.

Панятоўскі лагодны –
Ваяводаю князь.
Радзівілл* не свабодны:
«Ты наверх не вылазь!»

Радзівілл у апале,
Супраць ён караля.
«Вось і статус забралі...» –
Шапацела зямля.

Ваявода – багацце,
Грошы, сродкі, даход.
Князь цяпер пры ўладзе,
Муз пачаўся паход.

Заўвага:
*Князь Караль Станіслаў Радзівілл –
«пане Каханку», такая мянушка была яму
дадзена, быў высланы з Варшавы за
дзейнасць супраць караля.