Целяханы. Частка дванаццатая

Татьяна Цыркунова
«Ракако» – Стыль палаца,
Збудаваў для муз князь.
Давялося старацца,
Стылю поўная вязь.

Мецэнат, дабрадзей ён,
Шанаваць можа муз.
Апякун князь надзейны,
Па плячу важкі груз.

Самародкам падзяка,
Дар ад роднай зямлі.
Густ, высокая якасць,
Цуд стварылі, змаглі.

Будаваў Мараіна,
Архітэктар, як бог.
Быў Італіі сынам,
Значна ён дапамог.

Свыш актыўны Агінскі,
Габелены, сукно.
Шлях праложан да Пінска,
Князю многа дано.

Слонім з Пінскам злучылі,
Шлях з дубовых калод.
Мноства сёл далучылі –
Ашчаслівіць народ.

Пад пілою дуб падаў,
Рос ён многа гадоў.
Як пабітыя градам,
Шмат спусцелых радоў.

Агалілі дубровы,
Лес палескі сцярпеў.
Ад прыроды здаровы,
Ён працягваў свой спеў.