Целяханы. Частка трынаццатая

Татьяна Цыркунова
Век за векам цягнуўся
Стужкай розных падзей.
Добры люд сутыкнуўся
З мноствам значных ідэй.

Так галоўнай ідэяй
Быў Агінскі канал.
Сэрца думка сагрэе,
Бо вядом мне фінал.

Напаткаў Бутрымовіч.
План-ідэю дарыў.
Павялася размова
Пра канал, пра прарыў.

«Будзе выгада значнай...» –
Бутрымовіч казаў.
«Людзі продкам ўдзячны!» –
Ўвесь расклад паказаў.

«Сплавы лесу, дастаўка,
Параходы пайдуць.
Даўгачасная стаўка...» –
Так размову вядуць.

Раптам Караль* вярнуўся,
Ваяводаю зноў.
Як кароль абярнуўся?
Гетман Міхал – без слоў.

Новы гетман Агінскі
Булаву атрымаў.
Панятоўскі – вуж слізкі,
Моцна лейцы трымаў!

Дыпламатам сапраўдным
Паказаў ён сябе.
Даў абодвум пасады,
Хітра, лоўка прабег.

Заўвага:
*Караль Станіслаў Радзівілл,
пане Каханку.