Целяханы. Частка чатырнаццатая

Татьяна Цыркунова
Князь Агінскі ў Сейме
Пра канал мову вёў.
Слова добрае сеяў,
Ўвесь расклад распавёў.

Мовай гетман валодаў,
Меў прыхільнікаў ён.
Не, не быў князь калодай,
Добра ведаў закон.

Сейм прымае рашэнне:
«Будаўніцтва пачаць!»
Большасцю за прашэнне,
Тым, хто супраць – маўчаць!

Збудаваць – вось задача,
Але грошы меў князь.
Інжынера падача:
«Не ў сваё не залазь!»

Для прыгонных, як ліха,
Шмат цягнулася год.
Працаваў люд наш ціха –
Важкі працы прыгнёт.

Ёсць ў канале патрэба,
Каб два мора злучыць.
Асыпаецца глеба,
Ўніз пясочак журчыць!

Роў* будуецца цяжка
Між балот векавых.
Ой, пясочак, ты важкі,
Плынь лясоў баравых.

Паміралі там людзі,
Хто ахвяры лічыў?
Лік сялян не ўбудзе,
Іх ніхто не лячыў.

Заўвага:
*З пачатку будаўніцтва канала
Агінскі даў яму назву:
Целяханскі роў.
Назву змянілі пасля смерці
Агінскага ў 1800 годзе.