Ваколица

Людмила Воронова Супрун
Каляровы мой сон і бяссонніца,
Маладосць, дзе вяночкі плялі.
Ты - мая дарагая ваколіца -
Частка роднай мне маці - зямлі!

Ружавее ўсход марай дзявочаю,
Што люляла, як гай малады.
Па жыцці разам з намі ты крочыла
Праз нягоду і  шчасця гады.

Прабягуся вачамі па вуліцы,
Дзе знаёмы мне кожны жыхар,
Дзе рабінка да вішанькі туліцца,
І цалуе паветра абшар.

Салаўямі сады заліваюцца,
Але сэрца ў самотнай журбе.
У хаце роднай святло не запаліцца,
Бо ніхто там ужо не жыве.

Пашукаю знаёмую сцежачку,
Што вяла да ракі вечарком,
Дзе кароў сустракала суседачка,
Каб дзяцей напаіць малаком.

Сэрца жалем, як хусткай, агорнецца
І заб’ецца хутчэй і хутчэй…
Ты - любоў мая, маці-ваколіца,
Мой праменьчык святла для вачэй.

Ой, ваколіца ты мая светлая!
Будзяць пеўні салодкія сны.
Ты матуля мая мнагадзетная,
Прыгажуня з усмешкай вясны!