Целяханы. Частка дзевятнаццатая

Татьяна Цыркунова
Назва дзіўна гучала,
Не канал быў, а роў.
З целяханскім прычалам,
Ў гонар даўніх сяброў.         

Целяханцы ўдзячны,
Славіць назва сяло.
Мілым гукам маячыць,
Праслаўляе жытло.

Верай-праўдай служыўшы,
Паўтараста гадоў.
Не аднойчы ажыўшы,
Працаваць зноў гатоў.

Разбуральныя войны
Не міналі наш край.
Заставаўся ён вольным,
Зноўку ўсё прыбірай!

Адраджалі патрэбай
Дзесяць шлюзаў яго.
Працай цяжкай не грэбай,
Продак месца майго.

Іешуа Эйзенштадтам
Шмат праектаў вялось.
Працаваў аж занадта,
Каб каналу жылось.

А чаму так стараўся?
Не было больш дарог.
Па каналу сплаўляўся
Лес – таму і бярог.

Малайцы-плытагоны,
Плыт – дзясяткамі вёрст.
Месяцамі прагоны –
Плытагонавы лёс.